Пасхальныя думы
з крыжа сышоўшага Хрыста.
Зноў дні растуць хутчэй, чым ночы --
Вясна шапоча: снег растаў.
Яна народ да дзей гукае,
Да веры клікае людзей.
Вярба, прыгожая такая,
Усмешкай боскаю цвіце.
У хаце пах пасхальных булак
І прадчуванне спраў зямных.
На фарбаваных яйках -- думы:
Ўваскрос Хрыстос, а з ім -- і мы...
Пасля зімы, пасля марозу,
Прырода робіць вечны круг.
У ім -- жыцця зямнога розум,
Што не дае спазнаць нам скрух.
Яднайся, любы мой, народзе!
Паслухай спеў -- твой час настаў!
Мы ўсе павінны жыць у згодзе:
Жыць запаветамі Хрыста.
09.04.2023.
Свидетельство о публикации №124040903977