Цьмянае срэбра
леанід ПРАНЧАК
Ахвярую М. Г.
Маладой рабіны голле
Б’ецца ў сцішаныя шыбы.
Над знямелым наваколлем
Хмары юркія, як рыбы,
Што ў Саргасавае мора
Шлях шукаюць у затоках.
Нібы згубленае ўчора
Неба чорнае, як вока.
Зачаплюся за позірк,
Абапруся на ветах,
Каб убачыць твой воблік
У сутонні партрэта.
Смутак даўні і мілы.
Зораў цьмянае срэбра.
Нада мной твае крылы,
Як світальнае неба.
Сытыкнёмся на сумежжы,
Дзе губляюцца намеры.
Ты, я знаю, мне належыш,
Нібы літары паперы.
Я табе належу сэрцам.
Апустошана чаканнем
Цела рыбай здрыганецца,
Прадчуваючы растанне.
Зачаплюся за позірк,
Абапруся на ветах,
Каб убачыць твой воблік
У сутонні партрэта.
Смутак даўні і мілы.
Зораў цьмянае срэбра.
Нада мной твае крылы,
Як світальнае неба.
09.04.2024
Свидетельство о публикации №124040901222