Ладзiу дзiравы парнiк...

***
Ладзіў дзіравы парнік.
Суседка палола ружы.
Круг сонца за лесам знік,
Нібы без камення  душы.

З каменнем - нашто яны?
На свеце хапае смецця.
Каменныя нашы дні,
Без камянёў - дасвецце.

Суседка палола ружы:
"На досвітку б не мароз!"
Каменныя нашы душы
Нішто не праб'е наскрозь.

Адно сёння многім трэба:
Багацця, дастатку воз.
Душэўнае толькі неба,
Бо боль праз яго - наскрозь.

08. 04. 2024 г.


Рецензии
Мы хадзілі па грыбы,
Па лісічкі, маслякі,
Па ігліцы, па імху,
Праз хмызняк і пяшчугу.

Мы палезлі ў гушчары,
Нас кусалі камары,
Павуціна біла ў твар,
Так гартуецца змагар.

Нагавіцы ў асцюках,
Як акацыя ў шыпах,
Дзве падпахі - плямы дзве,
І лісток на галаве.

Тут расліннасць і звяр'ё,
І ламачча, і гальлё,
Ландышаў зялёны рай,
І грыбоў на ўвесь Кітай.

Мы напоўнілі кашолкі
І зайшлі ў калгасны сад:
Грушы-яблакі пажоўклі,
Наліліся і вісяць.

Вёску родную, як маці
Бачым удалечыні,
Мы не ўпалі на матрацы,
Як дадому дабрылі,

Мы рыдлёўкаю капалі,
А капалкаю рыхлілі,
Патруілі ўсіх жукоў,
Падаілі ўсіх кароў,

Бо ў кароўніку сям'я:
Бык, цялушка і цяля,
Каля іх птушыны двор:
Куры, гусі, камбікорм.

Вішня, сліва, алыча,
Кот, сабака і свіння,
Агуркі, бурак, авёс,
Жыць у вёсцы - гэта лёс.

Мы пасеялі, заралі,
Як мурашкі, працавалі,
Грэблі сена, клалі ў стог,
Соліць хлеб не соль, а пот.

Мы закатвалі кампот,
І варэнне на ўвесь год,
Рыбы, фруктаў і грыбоў
Насушылі сем мяшкоў.

Мы умеем аддыхаць,
І паесці, і паспаць;
Лепей жыць без бізуна, -
Есці кашу з казана,

Есці рыбу, дыруны,
Боршч шчаўлёвы і бліны,
Мэдальёны з кабакоў,
Ладкі, сала, малако,

Тут варэнікі, пірог,
Сыр, смятана і тварог,
Поўна чаша цераз край,
Гэта наш Палескі край!

Мнёу, Жнівень 2023

Прывітанне з Украіны!

Лесь Украинец   11.04.2024 22:11     Заявить о нарушении
Дзякуй! І Вам не хварэць!

Юрий Боровицкий   11.04.2024 22:34   Заявить о нарушении