Ты мая краiна

ТЫ – МАЯ КРАІНА!
леанід ПРАНЧАК

Дарогі, сцежкі і шляхі
Бягуць ад матчынай страхі,
У свет далёкі і ліхі
Ляцяць стралою.
Як давядзецца выбіраць,
Дзе жыць і дзе мне паміраць,
Я падзялю свой век зямны
З адной табою!

Ты мяне радзіла,
Ты – мая Радзіма.
Ты мне, як матуля,
Любая мая.
Моц мая і сіла,
Нібы кроў у жылах,
Ты мая краіна,
Ты мая зямля!

Утульна там, дзе нас няма.
Хоць надакучыла зіма,
Я не даверу свой спакой
Чужым дарогам.
Радзіма – ёсць, як і была,
Крыніцай вечнага святла,
Яна, як лёс і як жыццё,
Даецца Богам!

Ты мяне радзіла,
Ты – мая Радзіма.
Ты мне, як матуля,
Любая мая.
Моц мая і сіла,
Нібы кроў у жылах,
Ты мая краіна,
Ты мая зямля!

08.04.2024


Рецензии