Акно адчынена у прастор...
Акно адчынена ў прастор.
Ляцець да зор не маю сілы.
Жыццё, як вузкі калідор
Ад нараджэння да магілы.
Ляцець да зор - не прыгавор,
Але акно трымаю насцеж.
Мо намалюецца узор -
Жыцця нязведанага шчасце.
Жыццё - журба, нямы дакор.
Ці трэба так яго баяцца?
Імкніся ўсё жыццё да зор
Праз калідор жыцця падняцца.
Ад нараджэння і да зор -
Імклівы міг, узмах калыскі.
Акно адчынена ў прастор
Далёкі і да болю блізкі.
07. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124040704542