Ранак на Дабравешчанне
Цвіце наўкола сад
А памяць мроіць шчасця дні -
Юнацтва дні назад.
Як я стаю ў сваім двары,
Сляджу бусла прылёт,
Пабачыць каб якой пары
Чакаць на гэты год.
Ці дасць рунь дружную пасеў
З бурштынавых зярнят?
Ці падарунак шчодры з дрэў
Квітнеючых дасць сад?
Ці дасць Бог мірнае вясны
Без грамавіцы-граду?
Ці скончаць людзі жах вайны
І прыйдзе свет да ладу?
Ах, бусел - дабравеснік мой -
Ляці хутчэй дадому!
Хай сыйдзе злое ўсё з зімой,
Дарогу дасць святому!
Свидетельство о публикации №124040703428