Адзiнства
Без гэтых слоў няма надзей.
Я імі лёс уласны мераў --
Шукаў свой шлях, гукаў свой дзень.
Куды б ні йшоў -- былі навокал
Радзіма, вера і любоў.
Зямлёй дзядоў я цешыў вока,
Стаяў і марыў ля дубоў.
Ад мудрых словаў роднай мовы
Я чэрпаў думак хараство.
Нёс свой настрой вясновы, новы,
Каб слова сказам прарасло.
Калі ты сын сваёй Радзімы --
Не здраджвай ёй, нясі свой крыж.
З народам будзь заўжды адзіны
І воля дум пральецца звыш...
26.02.2021.
Свидетельство о публикации №124040607060