Марыi Магдалене

Яе душа трымцела і балела.
І вось аднойчы дзень такі настаў,
Калі прыйшла Марыя Магдалена
Да збаўцы і заступніка Хрыста.

Распавяла яму пра ўсе трывогі
І з пакаяннем веру прыняла.
Пасля -- Хрысту вадой абмыла ногі,
Накрыла стол, пазвала да стала.

Прыгожая Марыя Магдалена!
Кім ты была? Дзе горад твой Магдал?
Дзе вокны дома, што глядзелі смела
ў пустую ноч, дзе крочыла бяда.

Хто на цябе усклаў Хрыста пакуты?
Хто перайначыў твой жаночы лёс?
Ты ведала, калі зняла абутак,
Кім стане для цябе Ісус Хрыстос.

Ішла за ім, вучылася, кахала
І плакала ў спякотны, судны дзень.
Ці не таму -- сама святою стала,
Бо аддала Яму ад цела цень.

Ён бачыў суд. Ён бачыў твае вочы.
Шаптаў праз боль: каханая, трывай!
Ты не адна -- з табой анёл пакрочыць.
Ён знойдзе шлях праз ноч у белы май.

У тую ноч ты адкаціла камень
З пячоры той, дзе змучаны Хрыстос
Цябе крануўся вуснамі, рукамі,
На плашчаніцы целам уваскрос.

26.02.2024.


Рецензии