Аутарам нерыфмаванага верша
Што ноч рыфмуюць з раннем.
Паэт, што рыфму не складзе,
Жыве з адным жаданнем:
Хутчэй пабачыць новы твор
У Полымя ці ў ЛіМе.
Дум ператоргнуты затвор --
Там верш без рыфмаў гіне.
Згушчае бровы "класік" наш --
Ён ёсьць паэт найпершы.
Ягоных дум маўчыць шалаш --
Там спяць нямыя вершы.
Зямля вядзе за рыфму бой --
Яна -- для веры, сэрца...
Паміж сумётам і вадой
Бяскрылы конь пасецца.
28.02.2024.
Свидетельство о публикации №124040606967