Малiнавы вечар

Малінавы вечар павіс над зямлёю,
Запальвае ў небе сузор'яў агні.
Ты болей ніколі не будзеш маёю --
Патрэскаўся нашых пачуццяў магніт.

Малінавым сокам не стала каханне --
Прагоркла з малінаў у склепе віно.
Малінавы вечар, стаіўшы дыханне,
Глядзіць пра кананне старое кіно.

Там іншыя людзі. Там іншыя песні.
Жывеў іх надзея, святочны настрой...
А мы? Мы каханне сваё не пранеслі,
Мы нават не выпілі вуснаў настой.

Не тыя сузор'і зіхцелі нам з неба.
Не тыя пачуцці між сэрцаў раслі.
Я верыў у долю, а долі не зведаў --
Малінавы вечар спадзевы разліў.

28.02.2024.


Рецензии