29 лютага

Дваццаць дзявятага лютага!--
Суткі чакаць да вясны
Той, што надзеі закутала
Ў белыя, цёплыя сны.

Дваццаць дзявятага лютага --
Дата, якую не раз
Блыталі з іменем Лютара:
Проста -- хавалі ад нас.

Дваццаць дзявятага лютага...
Год мой падоўжаў на дзень.
Месяц завеяй не лютаваў --
Шчыра мне ў вочы глядзеў.

Дваццаць дзявятага лютага:
Рэчка, вада, стары вяз...
Я Вас чакаю ля хутара,
Сэрцам спяшаю да Вас.

29.02.2020.


Рецензии