Ты прыдзi, вясна
Дзеўка красная,
Што цяпло нясла,
Ды нязгаснае.
Ты прыдзі, вясна,
Пані гожая!
Дзе ж твая каса,
Ды прыгожая?
Ты прыдзі, вясна,
Напячы бліноў,
Каб зямлі краса
Расквітнела зноў.
Ты прыдзі, вясна,
Пачастуй людзей,
Каб бліноў тых смак
Вёў да новых дзей!
Ты прыдзі, вясна!
Дай прастор вадзе,
Ды спячы праснак,
Каб падоўжаў дзень.
01.03.2020.
Свидетельство о публикации №124040606880