Споведзь
Дай мне веры і дай мне надзеі.
Напаі мяне, мама, вадою,
Ды звары разанок у нядзелю.
Бачыш -- сейбіта глеба чакае! --
Не патрэбны Айчыне паэты,
Што жыццё новым вершам чаканяць
І малююць надзей сілуэты.
Мама, ты не судзі мяне строга --
Я з Айчынай радком паяднаны.
Ён расце то капою, то стогам,
То вітае абрусам ад мамы.
Калі б ведаў, што вершы -- пакута, --
Прыараў бы вясною іх плугам
На зямлі, дзе стаяў дзедаў хутар,
Пах няктару вісеў па-над лугам.
А цяпер -- у мяне шлях адзіны:
Несці праўду, жыццю не скарыцца.
Навядзі, ты мне, мама, будзільнік,
Каб званок змог у вершы праліцца.
02.03.2020.
Свидетельство о публикации №124040606855