Жаночы дзень

Вясны тваёй жаночы дзень
Глядзеў у вочы мне з даверам.
Я так сустрэць яго хацеў,
Сваім пачуццям шчыра верыў.

З вясною ты прыйшла ў мой дом
І засталася назаўсёды.
Жыццё -- ліцвінскай кнігі том.
Ён і цяпер не выйшаў з моды.

Бо той, хто з вераю тварыў --
Не здрадзіў музыцы кахання.
Вясна -- штуршок, палёт, парыў,
Што грае з вечара да рання.

Я ў весняй квецені начэй
Тваёй касы крануўся русай...
З табою дыхаць мне лягчэй,
Прасцей быць шчырым беларусам.

08.03.2019.


Рецензии