***
невычэрпнага, скразнога.
Ён параніў нашу долю
і адважных сэрцаў многа.
Беларусь -- краіна смутку
і турэмных вязняў сведка.
Мы жывём, бы мышы ў скрутку --
Наша сонца ззяе рэдка.
Беларусь -- адчай і пошук
шляху, еднасці народа.
Людам правяць сёння грошы --
імі д'ябал завалодаў.
Беларусь -- прыстанак веры
ад якой узыдзе сонца.
Хутка Бог адчыніць дзверы
для сапраўдных абаронцаў.
Беларусь, ты станеш вольнай
і як меч, пакінеш ножны.
Твой народ на дзеі здольны.
Ён зруйнуе час трывожны.
11.03.2024.
Свидетельство о публикации №124040606545