Абярэг
Яна заўжды была і будзе.
Ніхто яе не адбярэ,
Пакуль свой край шануюць людзі.
У той пашане ёсьць магніт.
У ім -- дзядоў сівая вера.
З ёй свечак вострыя агні
Адгоняць прэч ад краю звера.
Мая зямля -- мой крыж і меч.
Пакуль жыву -- я ёй малюся.
Ніхто святыні не кране,
Бо ў ёй -- святыя Беларусі.
Праз іхні захіст мы жывём:
Шануем памяць, мову, песні...
І славім свой ліцвінскі лён,
Што вабіць нас паглядам веснім.
Я паўтараю зноў і зноў,
Нібы малітву сэрца словы,
Што клічуць з выраю буслоў
Да весніх ніў і рэчак сонных.
Мая зямля -- мой абярэг.
Яна заўжды была і будзе.
Ніхто яе не адбярэ,
Пакуль свой край шануюць людзі.
12.03.2024.
Свидетельство о публикации №124040606524