14а
хоць імя твайго нават не ведаў.
Бы з душою наросхрыст глядзеў
і шукаў усё у іншых натхненне.
Прысвяціў табе сотні радкоў,
яшчэ столькі, дзе ты паміж імі.
Розных рытмаў і розных складоў,
ды з надзеяй нязменнай, наіўнай…
Я знайду – то вярней аксіём,
маляваў непазбежнасць сустрэчы.
Ды вар'ятам рыхтую з тых дзён
для тваёй галавы свае плечы.
Твой абрыс так глыбока ўва мне,
што зірнуць не магу я на іншых.
Рэўнасць ценем ажно не кране –
прыгажэй наша сувязь за вершы.
Я навекі ў лёсу даўжнік
за такі падарунак жыццёвы.
Будзем мару дзяліць на дваіх,
ды імя абярэш ты для новай.
Я так часта пісаў пра цябе,
пра сябе… Мо й прыемна падчас,
што прыгожа, як кажуць, але
я хацеў бы пісаць пра нас.
Свидетельство о публикации №124040605843