***

Перажывём, перахварэем,
Ізноў абудзімся ад сну,
І выйдзем не натоўпам, -- рэем,
Сустрэць шчаслівых дзён вясну.

У ёй -- свабоды нашай колер
З якім раслі, з якім ішлі
Да Беларусі веснім полем,
Дзе голас дум сваіх знайшлі.

Той голас нас здалёк паклікаў,
Ён людзям праўду распавёў,
Каб мы ішлі сям'ёй вялікай
Да родных ніў, лугоў, палёў:

Да вольных дум, да светлых мараў,
Дзе песьні вольныя вясны
Зіхцяць усмешкаю на тварах
І ткуць надзеі паясы.

13.03.2021.


Рецензии