Вячаровыя думы

Вечар думы нясе аб Айчыне,
Прымушае шукаць мяне зноў
Тыя словы, што раны лячылі,
Да гняздоўяў вярталі буслоў.

Варажбою ахутана неба --
Гэта птушак гукае вясна.
У вяснушках-праталінах глеба
Кветкай вольных надзей прарасла.

Клічуць птушак старыя гняздоўі,
Мкнуць іх крылы з далёкіх краёў
Да Айчыны, да лепшае долі,
Дзе жыццё не чужое, сваё.

Абудзі мяне зранку, Палессе!
Падаруй мне дзяцінства ўспамін,
Дзе гучыць жураўліная песьня,
Рассякае нябёсы іх клін.

14.03.2021.


Рецензии