РУХ

Мы ўсе ідзём па шляху вольным --
Святло надзей ліецца з душаў.
Нам не патрэбны болей войны --
Зямля дзядоў чакае ружаў.

У дзень, калі квітнеюць дрэвы
І пакідаюць вуллі пчолы,
Зямля ўсміхаецца той веры,
Што вынішчае колер чорны.

Нясём мы вольныя спадзевы,
З якімі жыць народ павінен.
І, як адзін -- ідзём да веры,
Якая ў сэрцах не загіне.

Мы прысягам у любові
Сваёй зямлі, сваёй Айчыне.
І разам з ёй ідзём да волі,
Бо гэтак нас дзяды вучылі.

У вольны дзень імчыць Пагоня.
Збірае сілы край наш белы.
Пакуль жыве ў народзе воля --
Датуль народ не страціць веры.

24.03.2021.


Рецензии