Сляды памяцi
Ён у вёсцы -- сейбіт і жыхар.
То заплача, то засвішча ледзьве,
То разгоніць клін асенніх хмар.
На арэлях гушкаецца вецер --
Атрасае восеньскі каштэль.
Ён чакае нас: калі прыедзем
У бацькоўскі, рублены гатэль.
На арэлях гушкаецца вецер.
Ён у вёску клікае дзяцей.
Смак вясковых яблык -- лепшы ў свеце!
Больш такога не знайсці нідзе.
На арэлях гушкаецца вецер,
Так бы я ў дзіцячыя гады.
Узлятаюць ногі да павеці.
На аблоках -- памяці сады.
24.03.2020.
Свидетельство о публикации №124040504657