Памяцi майго таты

Гадоў маіх вясновы клін
Імчыцца думкаю туды,
Дзе ў белым вэлюме калін
Стаіць мой тата ля вады.

Стаіць мой тата малады,
Кідае спінінг у раку.
І цягне, цягне з той вады
За разам раз па шчупаку.

Аб той рыбалцы і цяпер
Я ўспамінаю кожны год:
Як мошак, камароў цярпеў,
Круціў кадзілам калаўрот.

Няма ўжо таты-рыбака.
Шчупак у Прыпяці не той.
Схуднела рэчанька ў баках,
Не разліваецца вадой.

23.03.2019.


Рецензии