***
А разам з ім загіне і душа.
Мы не патрэбны станем сценам, стрэхам --
Жыццё без рэха -- споведзь без крыжа.
Хіба ж пачуеш рэха ў падзямеллі? --
Няма там птушак і нябёс няма.
Калі зямной мы радасці не мелі --
Лічы -- жыццё патрацілі дарма.
Дзеля чаго яно даецца людзям?
Якая вера беражэ народ?
Калі ёсьць рэха -- край шчаслівы будзе,
А калі будзе -- не загіне род!
Я чуў, што рэха мову зберагае:
Перадае гучанне яе слоў
Крыніцы, што цячэ, бруіць ля гаю
І свеціцца ад клёкату буслоў.
О, рэха-рэха, дай жа ўсім надзеі!
Вярні спадзеў у сэрцы і дамы.
З табою мы ўсе радасці падзелім
І шлях да волі выберам прамы.
27.03.2020 -- 27.03.2024.
Свидетельство о публикации №124040504599