Дрэва
Да сонечных праменняў і цяпла.
Душой і сэрцам я імкнуся ў неба,
Каб вера дзён бруілася, цякла.
Жыццё без веры -- мова без народа:
Без вёскі поле, лета без травы...
Патрэбна людзям для надзей свабода,
Патрэбны людзям для жыцця правы.
Растуць да сонца кволыя галінкі,
Квітнеюць думкі ранняю вясной.
Я і Сусвет -- двух сэрцаў палавінкі
Звязаныя надзеяю скразной.
Глабальны час прынёс свае законы.
У іх не знойдзеш веры, дабрыні.
Глабальны свет стаў для людзей замкнёны --
Мы у ім дарогай іншай пабрылі.
А як жа дрэвам жыць у часе гэтым?
Як да святла галінкамі расці?
Жыццё пакрала погляды і мэты --
Трысцё.
Трысцё...
І шлях мой па трысці.
29.03.2020.
Свидетельство о публикации №124040504591