***

Ты -- Украіна, а я -- Беларусь.
Божа, як блізка нашыя хаты!
Нашых спадзеваў і лёсу абрус
Быў для гасцей і вяселляў багаты.

Ты -- Украіна, а я -- Беларусь.
Мы дзьве сястры, дзьве ракі і два лёсы.
Калі з бяроз зняць вясной кару --
Сокам заплачуць у збан бярозы.

Ты -- Украіна, а я -- Беларусь.
Веру табе і ў тваю ўдачу.
Разам мы скінем пачварны груз.
Цяжка табе -- я плачу.

Ты -- Украіна, а я -- Беларусь.
Шлях да Свабоды -- праз кроў і здзекі.
Хочаш, цябе да сябе забяру? --
Мы разам здабудзем лекі.

Ты --Украіна, а я -- Беларусь.
Шлях наш жыццёвы -- застацца разам.
Прыдзе вясна -- сваё поле ўзару,
На ім пасаджу тры сказы.

З першага вырасце вера зямлі.
Другі -- ёй не дасць памерці.
Трэці -- мы сёння ў дарогу ўзялі ,
Каб нас ратаваў ад смерці.

30.03.2023.


Рецензии