Пасядзелкi
Ды вясёлы гарманіст.
Ткуць на кроснах лёс свой дзеўкі --
На куце павук павіс.
Льецца песьня прама з сэрцаў,
Крочыць песьня да людзей.
Пасядзелкі -- праца з сэнсам.
Пасядзелкі -- трэці дзень.
Ганна ніткі запраўляе,
Тэкля складвае узор.
Ноч на посцілцы гуляе
І зіхціць праменнем зор.
А наўкол -- то ромб, то крыжык --
Абярэгі ад спакус.
Гарманіст -- Міколка Чыжык
Штось бубніць сабе пад вус.
На стале -- бліны з мачанкай,
Кроп, цыбуля і гуркі.
А яшчэ -- графін ды чарка
Для майстэрскай той рукі.
Гаспадынька дружак кліча
Да накрытага стала.
Мова нашая без кніжак
Развівалася, была...
І было ў ёй штось такое,
Што расло з глыбінь душы:
Праца дружнай талакою,
Ды малебен у цішы...
30.03.2020.
Свидетельство о публикации №124040504559