Нудзiць ад дзён пауторау...
Нудзіць ад дзён паўтораў,
Прэсных нязначных слоў.
Радасна ад прастораў,
Светла - ад журавоў.
І ад вясны шчымліва,
Хмельна, як дождж імжыць.
Хочацца не імкліва
Толькі з табою жыць.
Моташна мне ад помсты,
Прыкра ад злой душы.
Вёскі, лясы, пагосты,
Бульба і бульбашы.
Зноў за зямлю малюся,
Ёй гавару: "Жыві!"
Ў небе над Беларуссю
Белыя жураўлі.
05. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124040503541