Душа распятая на крыж
Зямелькай роднай абагрэта.
У роспачы разносiць крык,
Над пропасцю шукае лета.
Разносiцца з малiтвай плач,
Ды птахам мчыць у паднябессе.
О, Божа! Нам грахi прабач,
Планiду выратуй ад бесаў.
Не дай лавiнаю застыць
З гарачай магмай у абдымку.
Вазьмi, Гасподзь, наш свет пад шчыт –
Калоцiць страх без перапынку.
Надзею дай на светлы час,
На прадаўжэнне радавода.
Агмень духоўны каб не гас,
Вязала сэрцы нiткай згода.
Свидетельство о публикации №124040303645