Жанчыне на абцасах

Жанчына на абцасах, табе я спачуваю.
Твой шлях даволі цяжкі, але цябе спытаю:
Чаму яны патрэбны? Нязручна і дарэмна.
І на здароўе дрэнна ўплываюць яны вельмі.
Калі ты на аўтобус спяшаешся, дарэчы,
Бяжаць ніяк не можаш – яны цябе скалечаць.
А вось калі ўзімку дарога ледзяная,
Ісці зусім жахліва, калі не падтрымаюць.
І я не веру тым, хто гаворыць мне пра тое,
Што боты на абцасах прыгожыя затое.
Адно ў іх станоўча – вышэй яны вас робяць.
Але калісь аднойчы цікавасць да іх пройдзе!

21 траўня 2012 году.


Рецензии
Цікавы погляд, Саша.
Навошта яны трэба? Семантыка патрабуе такога пытання тут.
І, напэўна, "не зможаш ты пабегчы", бо "бяжаць" - русізм.
Гэта на будучае, калі працаваць з беларускімі тэкстамі.
Удалы, двухсэнсоўны сказ: Адно ў іх станоўча – вышэй яны вас робяць(як сарказм, калі ўзяць "вышэй" у двухкоссе, і як проста канстатацыя ўбачанага)
З найлепшымі пажаданнямі творчага натхнення,

Ядвига Довнар   10.04.2024 10:30     Заявить о нарушении
Дзякуй за цікавыя і дарэчныя заўвагі, Ядвіга!

Александр Чепа   10.04.2024 15:38   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.