Яшчэ голыя бярозкi...
Яшчэ голыя бярозкі.
Яшчэ ранняя вясна.
Леташняй травы палоскі.
Кучаравая сасна.
Над сасною воран кружыць,
Нібы тчэ вясны кілім.
І плывуць па небе лужы:
Па блакіту - сіні дым.
Цішыня. Святкуе Паску
Мой сусед і вечны Рым.
І зіма здымае маску
Перад сонцам маладым.
У акно глядзіць расада.
Рана ёй яшчэ ў гарод.
І паўзе вясновым садам
Высакосны доўгі год.
31. 03. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124033103715