Амаль зiма...
Дажджу няма, бо снега мы чакаем.
Самота восенi нас ледзь ужо пакiне,
I смутак хутка разам з ёй загiне.
Бывае холадна, i часам мiнус дваццаць,
Але ж цяпло ўнутры, навошта за iм гнацца?
Часцей хварэем, з гэтым не паспорыш,
Але ж станоўчых рыс усё-такi паболей.
I Новы год, якi прыйдзе праз месяц,
Чароўны цуд нясе i нас даволi цешыць.
Узiмку добра, быццам як у казцы,
I хай хоць хтосьцi паспрабуе паспрачацца!
Паверыць у цуд, на жаль, не так ужо i лёгка,
Калi ўбачыш бруд, што ля цябе навокал.
Аднак, адзiная ён нашая надзея,
I варта верыць у тое, у што часцей нiхто не верыць.
16, 18 лiстапада 2012 году, 12 гадзін.
Дробныя праўкі (было: "снега ўжо чакаем", "усё-такі ўсё болей"), выпраўленне памылак (было: "Новый", "нажаль") - 29 сакавіка 2024 году, Яроміна.
Свидетельство о публикации №124032908145
Я пішу ўжо шмат гадоў, а праўка ніяк не канчаецца...
Гэта наш крыж, які мы павінны несці праз усё жыццё.
Раней не разумела Высоцкага, які жаліўся наконт праўкі.
Зараз добра яго разумею...
Татьяна Цыркунова 11.04.2024 21:30 Заявить о нарушении
Александр Чепа 11.04.2024 21:22 Заявить о нарушении