Голас Зямлi

Сонца праз багну праб'ецца
І дзесьці з самого сэрца
Песня зямлі ўзнясецца
Да зорак. Душа будзе грэцца.
Прыйдзе пабавіць байку
Ноччу стары дзядуля.
У сне ты хлеба акрайку
З'еўшы, у льняной кашулі
Пойдзеш у поле босы.
Там, дзе спяваюць косы
Ўпіўшыся ў росныя травы,
Ты пачакаеш маму,
Каб расказаць ёй шчыра,
Што зноўку чуў у лесе,
Як плача багны ліра,
Стогне у паднябессі.
Песня зямлі святая
Птушкі яе ўздымалі
І да нябёс далёка,
За самыя аблокі,
За зоры, да бяскраю
Сэрца зямлі спявае.
Маці зноў усміхнецца
І прытуліўшы да сэрца.
Шчыра адкажа сыну:
"Родная вёска, хаціна -
Гэта тваё багацце.
Зранку у роднай хаце:
" Тата, я бегаў у полі,
Спевы наўкола былі
Такіх я ня чуў ніколі."
"Сынок, гэта голас Зямлі."


Рецензии