Мае усе мары пра цябе...

(арыгінальны верш, аўтарскі пераклад на расійскую мову - "Давно мечтаю о тебе...")

Мае ўсе мары пра цябе,
Не толькі ўдзень, але і ў сне.
Здаецца мне, што ты і я
Чакаем разам толькі дня...

Калі сустрэнемся з табой,
Дзяўчынай станеш ты маёй.
І нашы мары - я і ты,
Абодва разам, назаўжды.

Цябе ў натоўпе пільна я
Шукаю зноўку, ты мая...
Прайшло ўжо нямала дзён,
Але я веру - будзе ён:

Той дзень, калі нашы шляхі
Перакрыжуюцца, і мы
Абодва разам - ты і я...
Пакуль чакаем толькі дня...

25-26 красавіка 2012 году.
21 ліпеня 2015 (радкі 1-2), Яроміна.


Рецензии