ШЫПЫ БЕЗ РУЖЫ
Уладкавалiся на царскiм троне.
Звiвае пах дымлiвае цыгары,
Душа бяскрылая павольна тоне.
Пажухлi, асыпаюцца пялёсткi.
Знiкае прыгажосць, як снег вясеннi.
Застаўся жах шыпоў у ружах, вострых,
Святло знiкае за гуллiвым ценем.
Не зразумець, мяжу не адшукацi,
Дзе загубiлi да святла карэннi?
Душа-цямнiца – наша родна мацi,
Шыпы ўскармiла ў сэрцах сваёй жменяй.
Iх сее спадчына, i кормiць пылам,
Шыпы квiтнеюць без ружовых плямаў.
Гасподзь шукае час, каб лiўнем змыла
Бруд векавы – труцiзну, ў пекла браму.
Закрасавала ружа церпкiм пахам,
Схавалiся шыпы за пышнай кветкай.
Паклiкала нас зорка Божым шляхам
За далягляд… сумленнем… не манеткай…
Свидетельство о публикации №124032702693