Белы бусел
Праляцеў над дахам – здзіў!
Ён над нашай Беларуссю
Вясну гучна абвясціў!
Пахнуць дрэвы, пахне поле -
Гэта - водар веснавы!
Птушкі навакол сваволяць,
Гнёзды ўюць з сухой травы.
Прачынаецца прырода,
“Хутка лета!”- кажа нам
Бусел быццам ваявода,
Важна ходзіць тут і там.
Белы бусел, любы бусел!
Ты лагодны сімвал краю.
Я табою ганаруся!
Сэрцам крылы абдымаю!
26.03.2024
Свидетельство о публикации №124032606132