Не сумую
Не сумую, не жалею і не плачу,
Як туман усё пройдзе і як дым.
Я не веру ў цуд; яшчэ адзначу,
Што не буду больш я маладым.
Ты цяпер ужо не так і б'ешся,
Сэрца, не кранутае цяплом.
І краіна роднага паветра
Не пакліча ў свой знаёмы дом.
Я скупы цяпер у сваіх жаданнях,
І жыццё сваё ўбачу толькі ў сне.
Быццам я вясною на світанні
Праскакаў на ружавым кане.
Усе мы, усе ў гэтым свеце тленны,
Без жыцця не можа быць і смерці.
Хай жа будзе усё благаславенна,
Што пражыць прыйшло, павінна і памерці.
17 траўня 2012 году.
Свидетельство о публикации №124032408468