Хто як жыве, той так i пiша...
Хто як жыве, той так і піша...
Ідзе па садзе чалавек...
Вясновая шкляная ціша,
Грымотны, неспакойны век.
Ідзе па садзе, разглядае
Галінкі яблынек і груш...
Ён так жыве, ён так кахае,
Так разумее гэту глуш...
А у шкляной вясновай цішы
Птушыны звон яго душы
Крывавы век сабой калыша.
Пра чалавека напішы,
Які жыве, ідзе па садзе,
Птушыным звонам глушыць ціш
Душы, што свеціцца ў паглядзе,
Душы, з якой і ты... маўчыш.
Хто як жыве, той так і піша...
Хто не выдумвае жыццё,
Той ведае, што нават ціша
Вясновая - не небыццё.
22. 03. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124032203228