З беларускага Нататнiка. З былога 2018-2021

1. «Да Мовы…»

Якiсьцi жах!
Бацькоўскай хаты папялiшча
ў вачах.
I прыцемкi ў крыжах.
Раптоўна адчуваю жаль.
Бо вельмi ўжо спазнiўся да Падляшча.
Да Чыквiна.

Не. Сам я не адтуль.
I бацька мой –
з-пад Лепеля. Не Польшча!
А зараз бачу:
Бельск цi Беласток.
I Дубiчы Царкоўныя, дзе Янка
з маленства да Радзiмы прырастаў…
Ратуй мяне, гаротнiка
– Ратуй!
Вуголле – у нутры.
Не перабольшчу.
Ня майстра я. I нават не мастак.
А ўсё ж душы самотную дзялянку
дарэмна я з пагардай карыстаў…
Да Мовы…

18.08.2018

2. * * *

не горш за iншых наша мова
а нават лепей
бо на ёй
тыраны пену не ўздымалi
дзеля свабоды ўсіх рабоў
пачварам што смакталi кроў
псалмоў і гімнаў не сьпявалі

19.08.2018

3. * * *

вось і верасень да алтара
праз прытвор вызначае шлях
хутка знiкне цяпло з двара
быццам госцейкi ад жылля
птушкi ў вырай каханне ў вiр
з горкiх вуснаў самоты хмель
восень свой паднясе пацiр
светлым жалем у твар дыхне

23.08.2018

4. «Дыпцiх да Днюхi»

(1)

Ад Чыквiна, з Падляшша,
Да нашай талакi
Паштоўка прыйдзе з вершам.
Там сцiплыя радкі:
«Мiхась, шаноўны дружа!
Прымi маю любоў.
Я ведаю, ты здужыш
Няўрымслівасць гадоў.
Няхай твой светлы розум,
як зорка, зiхацiць.
Паэтаў брат, фiлосаф.
Гарэзам-музам розным
цвярозы камандзiр».

(2)

Дзядзька Мiхась! Выбачайце за мову.
Нам да Купалы расцi i расцi.
Слоў не хапае амаль напалову.
Зноў захлынуўся ў патоку Крацiл.
Чыквiну дзякуй! Памог небаракам.
Слоўца падкiнуў i нешта сплялось.
Быццам усё атрымалась неблага.
Добрыя людцы. Магутная брага.
Чарка да чаркi: жыццё ў весялосьць.

3.11.2018

5. «З нагоды…»

Неспадзявана… Нават што прыемна!
Калiсьцi бацька вершык друкаваў.
Нязграбны па-юнацку.
У «раёнцы».
А я…
Амаль на самым донцы,
як немаўлятка, мовы сербануў.
З надзеяй: быццам адгукнецца.
А ўсё – прыемна. Што яшчэ казаць!?
Бадай, адно:
прабачце за нязграбнасць…

13.11.2018

6. «Маўчанне»

Ну, што казаць, i я амаль жабрак.
Апошнi час жыццё ў шчэнт парушыў.
I не чуваць ужо ад райскiх крат,
як грукаюць там яблыкi i грушы.
I лiтасьцi мне не адкуль чакаць.
Мой Бог размовамi патраціўся на продкаў.
Ад слоў Яго, што саладзей цукат,
няма натхнення тым, хто пасяродку.
Ён лiў свой опiй у полымя. На снег.
На раны ад апёкаў i каросту.
Наяве боль i гэткая ж у сне –
Ад вузкай брамы да шляхоў няпростых.
А нам лацвей да справы алкаголь.
Мы самi прайдзісветы i канальi.
Камусьцi тое мроiцца за боль.
А з Iм такiя цацкi не каналi.
Перада мной абшараў гарызонт.
Аблокi тыя ж мараў i адчаю.
Хай я жабрак. Аднак жа не на понт
бярэ мяне бясконцае Маўчанне.

22.05.2019
PS:
Вариация к «Молчанию» Влада

Молчание

Ну что сказать, я тоже неимущ
и с каждым годом слышится всё глуше,
как в сумраке почти что райских кущ
стучат о землю яблоки и груши.
Но что-то мне забыться не даёт –
я Богу своему не собеседник,
и расточил Он разговоров мёд
на слишком первых и совсем последних.
На лёд и пламя, на огонь и снег,
короче, по-любому, на ожоги.
Боль наяву и та же боль во сне –
узки врата и дороги дороги.
А прочее – дешёвый алкоголь
и привкус отвращенья и скандала –
быть может, у других сойдут за боль,
но у Него такое не канало.
Передо мною тот же горизонт
и облака и те же обещанья.
Я неимущ, но всё же не на понт
берёт меня огромное молчанье.

7. «Сьвятая песьня маленства»

Віцебск. Спякота. Драпіна.
Нейкi масток загадкавы.
Варта спаднiчкi мамiнай
кепка бялюткая таткава.
Зараз! Як цуд, за столікам.
Зноўку ўсё тыя ж хлопчыкi.
Вось i пламбiр у слоiчках.
Да алкошоў нябожчыкаў.
Там Песняры на спевачцы
(кроў на каленцы спякаецца).
Нешта, дзяўчынкi-дзеўчыны,
з часу таго вяртаецца.
Нешта салодка-горкае
просiць: прабачце, дзетачкi!
Птушка званамi гойкае.
Скача з галiнкi ў клетачку.
Звонiць усiмi сiламi…
Вiцебск. Спякота. I
гэткае:
– Зробiмся мы мудзiламi…
Льецца з ванiты нябрыдкае.
Горад. Дзядуля. Сонейка.
Шчасце наскрозь балючае!
Птушка… Празрыста тоненька.
Зоркай. Смяшынкай-дзеўчынай.

5-6.06.2019
PS:
Пераказ «Вiцебскай песнi» Влада

Вiцебск Жара Царапина.
Мостик какой-то каменный.
Белая кепочка папина.
Белая юбочка мамина.
Щас! Вот сейчас за столиком
будет пломбир в стаканчике.
Трупы и алкоголики –
мы пока ещё мальчики.
И Песняры на спевочке
(кровь на коленке сгущается).
Если б вы знали, девочки, –
прошлое не прощается.
Прошлое извиняется,
но не прощается, деточки.
Птица звенит и качается,
птица поёт на веточке
всеми своими силами –
Вiцебск, жара и это вот:
Станем мы все мудилами, –
льётся священной рвотою.
Город и детство с дедушкой.
Птица на ветке – главное –
мне улыбается девушкой –
будущей, слабой, славною.

Олег Тупицкий:
А мягкие знаки из отменённой в БССР тарашкевицы:) И, спрашивается, на хрена отменили? Веди только беларусу вядома, что эти слова именно так и звучат - мягко. А для человека постороннего они тверды как полено (или колено) - свята песнi. Язык даже на бумаге должен звучать.
ВН:
Што тычыцца мяккіх ... З Алегам ў галоўным згодны. Хоць у асобных словах не ўсё так проста…
Спякота, смяшынка, шчасьце…– бадай, што i тут лепей мякка… А як быць з Пес(ь)нярамi?!
Мабыць, замест «ванiты» лепей амаль што рускае «iрвоты».
Гойкае – нешта пасярод з «гойдае» (раскачивает» и … звучит, голосит.

8. «Чыквiну. Праз Цютчава»

Маленствам прытулiцца да матулi.
У пяшчоту сэрца. Тварам да пляча.
Як быццам, падтрымае,
уратуе…
Без лекаў ад шаноўнага ўрача.
I нешта за тугою варухнецца.
Адсунуцца спакусы-крумкачы.
Апоўначы адкрыецца акенца.
Праменьчык знiчкi…
Крохкае:
                «Маўчы...».

23.10.2019

9. «Прыгажосць»

Красоту ничем не испортишь. Ни шубой из норки, ни обручальным кольцом на пальце, ни шикарным мужчиной рядом! (якобы «народная мудрость»)

tu ne g;cheras pas la beaut;
you will not spoil beauty
красу нічим не зіпсуєш
nie zepsujesz pi;kna
прыгажосць нічым не сапсуеш
Du wirst die Sch;nheit nicht verderben
non rovinerai la bellezza
no estropear;s la belleza
nebudete kazit kr;su
няма да развалиш красотата
нећете покварити лепоту
--------------------------------------------

Прыгажосць – не сапсаваць.
Нi пярсьцёнкам. Нi уборам.
Што мне тых малюнкаў шэрань!
Я любуюся табой.
Прыгажосць не скасаваць
жартам, дробяззю дакора.
Не збянтэжыць фарбай шэрай.
Нават вершам ў разнабой.

I не купiш…
Нi за срэбра.
Нi за шэраг абяцанак.
Прыгажосць – яна, як неба!
За жыццё не нагляжусь.
У адным мадэрн i рэтра.
Цуд вачэй. Нямая сцэна.
Больш нiчога i не трэба.
Вось такая Прыгажосць!

27-28.12.2019

10. «На посошок»

Як буслы ў вераснi,
у адлёт да выраю,
азiраю ў роспачы
кволы родны кут.
Млосна не ад вiруса.
А тым больш з праныраю.
Лёс няўмольны вызначыў
хтосьцi да пакут.
Вёсачкi гаротнiцы
знiшчаны-пасечаны.
Забыццё па могiлках
бэзам зарасло.
Што ж такое робiцца!?
Не з вайны-нямеччыны.
Ад сусветнай логікі
кінула ў разлом.

23-24.05.2020

11. «От их всевидящего глаза…»

У моцных абдымках вялiзнага брата
здранцвела свабода, дыханне спяклося.
Нас зноўку уцiснуць за царскiя краты.
Па-свойму прарэдзюць пляценне валосся.
Кагосьцi – на выселкi. Да Магадану.
А iншых, як трэба, абмыюць у нафце.
Iмкненнем да ўлады той брат апантаны.
Як быццам у нас не адзiная мацi.

3.09.2020

12. «Абаронцы…»

Жанчыну б'е наўмысна ў твар.
Вось так! – «Мiлiцыя з народам»…
З якiх вы, вылюдкi, пачвар!?
Маёр! Хто твой адметны продак?!
I хто, нарэшце, тут фашыст?
Вам вочы сцяг з Пагоняй коле!?
З якой вы вынiклi глушы?!
З якога гроту-завуголля?

14.09.2020

13. «Намэнклятура»

У кіргізаў няма Вертыкалі.
Без яе кожны год раскаўбас.
За мяжу прэзiдэнты ўцякалі.
Апынуўся Бакіеў у нас.
Вертыкаль – гэта моц i яднанне.
Непарыўны сталёвы ланцуг.
Па загадзе…
Амаль што панамi
прызначае «элiту» Пацук.
Суверэн. Бездакорны забойца.
Хто саскочыў – трымай кампрамат.
Ну а тым, хто разгойдвае кольцы,
самасуд i за мурам турма.

10.10.2020

14. «Нельга забыць…»

Вераб’iная ноч.
Хвалi б’юць па закарку парома.
Быццам Нехта магутны
з дакорам знiшчае сляды.
Быццам хтосьцi наўзбоч
свае вочы заплюшчыў саромна,
каб не бачыць пакуты
балючай жаночай бяды…

18.06.2021

15. «Спакуса»

Вось слоўка зграбнае: «балазе».
Адразу i не праглынуць.
Як бервяно ад чорнай лазнi.
Галiнка ростам з галiну.
Нашто валоссе?! – Каб вылазiць!
Навошта шчасцейка слупу!?
Прынамсi, цi ва ўсякiм разе –
Як iндульгенцыя клапу. *

19.06.2021
PS:
Наогул «балазе» – типа зачина: «хорошо, что», «слава, богу», «благо…». Ну, цi «да шчасця»…
Сустрэлася мне на першых старонках караткевiчcкiх «Каласоў» (што «пад сярпом»). Абавязкова дачытаю!

«I вось тут i здарылася. У адну з цёмных лiстападаўскiх начэй Марка забiў бацьку ў лазнi. Запароў старога вiламi.
Акiм Загорскi, стары азярышчанскi пан, пачуўшы, за галаву схапiўся. Чаго ж тады чакаць ад чалавека, калi ён на забойства бацькi iдзе? Што ж гэта робiцца? Цi бiблейскiя часы вяртаюцца, цi апошнiя надыходзяць? А як ён дваццаць год нязменна хадзiў у ганаровых суддзях, i да раздзелу i пасля, у губернскiм земскiм судзе, то намерыўся ўпячы злачынцу, адкуль i крумкач костак не прыносiў, балазе цяпер абшары былі нямераныя i нават Сiбiр сваёю была. Схапiлi Марку – добра? У ланцугах ён – добра! Хутчэй яго, вылюдка, у Сухадол, на судовую сесiю.
А потым узяў Акiма роздум. I не тое каб пан цяпер апраўдаў забойцу. Ён задумваўся: як магло здарыцца, якая выгада была пайсцi на такое любаму, ад смерцi бацькам уратаванаму, сыну, адзiнаму спадкаемцу? I, галоўнае, здзiўляла Загорскага тое, што нiхто з аднавяскоўцаў i словам, i мiргам нават не асудзiў Марку. Быццам так i трэба было».

А пачынаецца ўсё з прыказкi пра расцвiўшую грушу. А чакае яе такi ж лёс, як i тую лазню з Кагутовага надзелу, што аднойчы заглынуў звар’яцелы Дняпро i амаль не папярхнуўся.
Чаму «звездануў» (у канцы)? – А хацеў уставiць «папу». К «iнульгенцыi». Ды нешта засумневаўся. Попу, папу… Вырашыў прыцягнуць клапа. Яму ж тыя каталiцкiя цацкi так сама не да патрэбы.
Дык i з клапом не ўцямлю. Клопов у нас, як быццам, блашчыцамi клiчуць. А тых жа блох – блыхамi. Крыху падобна i на звезданутае «балазе». Ну, балазе – неяк да блага. Але ж i да «благога» (дурноты). Блажэць – худеть. Блазан – шут (клоун). Або – мальчишка («хлапчыска» – як казаў у «Леанiдах» аб Гораве Пора-Леановiч). Молокосос. Прямо – к клопу (кровосос)!
Блазнваць – казаць глупства. А и русское – блазниться. Казаться-мерещиться. Соблазн.
А «блазнота» – мелюзга. З ёй i клопы-блашчыцы вяжуцца.
А «галiна» у нас – ОТРАСЛЬ! А не абы якое адгалiнаванне. Асаблiва, калi нацiснуць на аошнi склад.

Во! Як раз ладнае месца падгарнулася. З iнiцыяцыяй Алеся. I наконт мовы (смачна!), i славейка з «гэтых» праскочыла (блюзнерыць). Яно увогуле В.К. да спадобы прыйшлося. Раз пораз сустракаецца. А памiж абзацамi (прапусцiў) i «плявузгаць» мiльганула. А «блазнаваць» – крыху нiжэй.

 «Алесь не смяяўся. Клейна не была яму смешная. Занадта добра, працягла, зусім як нейкая вясковая бабуля, гаварыла яна па-мужыцку. I было ў яе мове тое, чаго не бывае не ў вясковых людзей: закончаная меладычнасць кожнага сказа, уласцівая для мужыцкай мовы. Як удых і выдых. Колькі набрала паветра ў грудзі – столькі і аддала ім і праспявала сказ, шчодра, не пакінуўшы для сябе ні драбніцы паветра, каб вымавіць яшчэ адно слова...
– Людзі, брат, за грошы ўсё што хочаш папусцяць. Люцыпару псалмы складаць будуць, бацькаўшчынай гандляваць, ды яшчэ і ў Бібліі адпаведнае месца адшукаюць, што бог, маўляў, і гэта ім дазволіў.
– Святых жа, здаецца, на ўсяленскіх саборах зацвярджалі? – блюзнерыў бацька.
– A там што, не людзі? Таксама, брат, людзі. Не серафімскімі ж крыламі яны ў Нікеі Арыя завушалі. Звычайнымі кулакамі… Біліся, як мой Марка ў карчме».

Яшчэ крыху. Ёсць i простае «балесны»

«Загаласілі і другія бабы. I з нарастаннем іхняга галошання нейкі цьмяны, лютаваты агеньчык загарэўся ў вачах y мужыкоў.
Нарастала нясцерпна балесная, ледзь не да слёз, крыўда. Яна патрабавала неадкладнага выхаду. I таму натоўп радасна выбухнуў, калі нехта кінуў:
– Спаліць Кроеравы сцірты… Хай ведае».

А ў «балазе» нацiск нават i на апошнi склад будзе! Пад такое i першы сцiх пераабуваць трэба, i ўвоголе… Не! Няхай так i застаецца.

16. «Годзе»

Годзе! Годзе вам, паночкi,
Век хавацца за «татар».
Ветрык дзьмухае паўночны.
Новы прыйдзе гаспадар.
Будзе досыць юшкi з хлебам.
Будуць конi зоркi пiць.
Шчодры млын i шчыльны невад.
Толькi крышку прыцярпi.
Адтрывай, мужык, няпраўду.
Крыўду-помсту не палi!
Ужадобку, ды не прагна
Лепшай долi адмалi.

20-21.06.2021

17. «З каласоў»

Жандарскi паручнiк са скуры вылазiць.
Ён верны служака. Бадай патрыёт.
Зайздросная сквапнасць. Абраза ў абразе.
Рысiныя вочы. Учэпiсты рот.
Чамусьцi – Мусатаў. Напэўна, к «прымусу»?!
Пры шчэцiстых вусах имя Апалон.
Да сымбалей прозвiшч сам маю спакусу.
У прозвiшчах – сiла, iмпэт i праклён.
Ён Чорнаму ВОйне няварты сапернiк.
Няма той адвагi, але ж не слабак.
Ня з тых каласоў адлiвалася зерне.
I нават закваска ня тая.
Аднак…

21.06.2021

18. «Залатая рыбка. Цi дваццаць сёмы год на царовай службе»

Жыў звычайны капiтан.
У аблоках не вiтаў.
Не лунаў (калi на мове, бездакорна).
Лямку спраўна ён цягнуў.
Небарака! Карак гнуў,
каб хапала да агульнага пракорму.
Жонцы, дзеткам i сабе.
На вячэру i абед.
Ну, а сёння шчасце ў браму зазiрнула.
То ж не полiўка з зярнят!
З прамянiстага лiня
юшка ладная – штодня
безтэрмiнова. *

24.06.2021
PS:
*  Нешта пры канцы не вельмi зграбнае атрымалася («штодня безтэрмiнова» – ежедневно бесконечно). Да «зазiрнула» (з «загарнула» – не лепей) няма больш-меньш добрай рыфмы. Нават «няправiльнай». У параўнаннi з рускiм, у мове скача нацiск. Козырной (козырный – устар.) – Казырны. Падобна, што мова тут больш згодна з рускiм састарэлым…
Зрэшты, можна i «адглаголiць» (аддзеясловiць). Як з «цягнуў – гнуў».
юшка ладная з усмешкай казырнула.

Раптам прыгадалася песня Шаiнскага з фiльма «Сняданак на траве» (1979)… Le d;jeuner sur l'herbe (Клод Мане). Как молоды мы были! – «Вусаты нянь» (Сяргей Праханаў) вуснамi Яўгена Галавiна. Апошняга (даволi папулярнага калiсьцi выканаўцу) прашу не блытаць з паважаным магiстрам Яўгенам Усеваладавiчам.
Глянуў клiп. Дзяўчаткi ў падтанцоўцы – класныя! Озорные (эх, в ту бы рифму к… – ды на мове будуць «гарэзныя»).
А песенка гэтая мне i сёння падабаецца.

Да. У нашего витязя-ихтиандра орудием лова была не банальная уда с хитрой наживкой, а неотразимый гарпун.
Таму i лiнi тыя былi ў дзiрачках. Дарэчы, як i сам лоўчы  ))

19. «Идылiя. Да пiнскай шляхты»

Пісар са свару так заспяваў:
«Ты, Камісару, замнога краў,
Людзей ты без меры вельмі глуміў,
Без Бога, без веры і дзёр, і біў».
Потым к сабе туды зазвалі
Яны мяне і так сказалі:
«Вялі ты сабрацца ў карчму людзям,
Нямалу весць яны пачуюць там».
І я, філют з бальшога света,
Згадаў, што тут, пэўне,– камета.
Людзі ў горадзе яе там ждуць
І з гора трасцянку якуюсь п’юць.

Навум. Баш! які ты цікун, хочаш ведаць аб камеце. Да што вам аб гэтым талкаваць, калі гэта такое вельмі бальшое дзіва, такое вялікае, што я аб нём і сам нічога не праведаў і сказаць не магу. Знаеш прыгаворку: чаго ж бы плакаў слеп, каб відзеў свет? Да і я б не дзівіўся, штоб ведаў. Дагадаўся толькі, што нам, пэўне, горшай катаргі не будзе, якую ад Камісара цярпім. Бо знаш прымаўку: і адсюль гарачо, і адтуль балячо. А калі яна к нам прыйдзе, то, пэўне, на бяду нашага гада Камісара: бо штось ён вельмі цяпер у кулак затрубіў; а лётае! а бегае! як бы блёкату наеўся. А Яснавяльможны пан Пісар так на яго накрычаў, што аж мне ў вушах і цяпер звініць.
Ціт. А дай Бог, штоб яго ад нас нячыстая выгнала сіла! Бо калі ён далей так над намі здзекавацца не перастане, то ўсе духі вытрасе. Кажуць, што мужык хіцёр, ураг сваім панам і іх абмануе. Як жа нам быць шчырымі, калі яны з-пад ногця кроў нам высысаюць і, як з гадам, з мужыком абходзяцца. А мы ж такі апошніх сіл дабываем, штоб на іх прыхаці зарабіць.
Навум. Маўчы, Ціт! Не наша дзела аб гэтым гаманіць. Знаеш прымаўку: і сцены маюць вушы. Ты гамоніш, а ён шмых – і тут! Ведаеш прыпавесць: ты з варот, а ён чэраз плот; аб воўку памоўку, а ён тут; ой, не вер нікаму, а ніхто не абмане. Бо як пачуе чы даведаецца Камісар, то і скура будзе ў рабоце, і апошнюю авечку адбярэ. Ляпей прышчамі зубамі язык і кланяйся нізка, пакуль яго мяцеліца ад нас вымеце; бо знаш? пакорнае цялятка дзве маткі ссець.

Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч

Гой ты, Краю, родны Краю!
То цары, то камiсар.
Небаракам памiраю.
Не адбiцца ад хазар.
Як паэт сьвядомы Дунiн –
Дзiўнай «вытрымкi» паляк! –
Бачу сон. Нiбы матулю.
Быццам клiча нас здалля.
– Што ж вы страцiлi-згубiлi?!
Цi трымаеце цяжар?
Цi занадта акрапiлi
Глебу з бунту-мяцяжа?
Акрапiлi ж не крывёю.
Ледзь – балеснымi сьлязьмi.
Зло ня зломiш дабрынёю.
Зь iм ня пойдзеш на размен…
Гром няўрымслiва грукоча.
На сьпякоту дожджык лье.
Мацi нешта быццам хоча:
Дзеткi, дзетухны…
Але…

25.06.2021

20. «Жартоўнае (Шутейное)»

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы гарэзы рачулкi,
Дрэмле вёска Шуты, быццам птушка ў галлi.
Вабiць казка, разносяцца чуткi.
Пра дзiвосы, яшчэ з старажытных часiн.
Пра русалку тутэйшую Люсю.
Быццам Яська-дзiкун ёй уночы касiў
да вяночку каноплi ў валоссе.

11.07.2021

21. «З радкоў на раскладанцы»

Аблокi з выраю на поўнач
Плывуць павольна ланцужком.
Сачу зайздрослiва. Цiшком
Шынкую думак памяркоўнасць.
На гнуткiх постацях часiн
Змянiла колер афарбоўка.
Пажоўклай памяцi кладоўка
Амаль скрывiлася зусiм…

21.08.2021
PS:
Мабыць, не горш «здранцвелай» (аб памяцi). Але ж тут аб нейкiх фарбах… На мой погляд, «пажоўкласць» кажа не толькi пра колер. У ёй – i (амаль лiтаральна! – у гук) «пожухлость» (к увяданию), i «пожёванность».
Чымсьцi «трапiла» у верш Валi (Щ), якi прачытаў ранкам

Ещё не все покинули меня.
И за полночь, когда совсем не спится,
Листаю бренной памяти страницы
В душе, где больше пепла, чем огня.
Сгорели. Не дотла. Но не собрать
Рассыпанные угольки разлуки.
И ты, мой поводырь, почти собрат,
Не отречёшься от всеядной скуки.
Всё предначертано: дожди, жнивьё
Под снегом. И пучок соломы... Сколько
Сердец разбито? Жалкие осколки.
Но мытарь всё равно возьмёт своё.
За то, что жили-были как могли,
За то, что жизнь кромсала и спасала.
И кто-то из ушедших отмолил
У Бога душу грешного вассала
Ещё не все... Ещё живём, поём,
Оплакиваем тех, кого любили,
И платим горсткой праха, скорбной пыли.
И тенью облака в безвременьи плывём...

А в «эпиграф» мне глянулось (ещё вчера) это. Зинаиды Миркиной, замечательного поэта и переводчика.

Я в густом лесу затеряна.
Вглубь и в глушь ведет дорога.
Я прислушиваюсь к Дереву,
Я присматриваюсь к Богу.
Это Он – сквозь все создания,
Их покоя не нарушив...
Это Он меня заманивал
Глубже... глубже... глуше... глуше...

Хотя первые строчки у меня «читаются» (если по памяти) иначе

Я не вся ещё потеряна.
Через лес ведёт дорога…

Вольность моей памяти – ещё больше сближает со стихом-откликом (Еве Стах) Вали (также замечательным)…

22. «Дуплет. З радкоў на раскладанцы»

1.

Цi ня ўсё яшчэ загублена!?
Што, душа, знясеш да Бога?!
Попел дзедзiшчаў абвугленых.
З ценем-водгукам старога…

2.

Яшчэ ня ўсi сябры пазмоўклi.
I спевы чуюцца. Але…
Дубок на могiлках згалеў,
I лён заблытаўся ў каноплi.

22.08.2021
PS:
«Згалеў». У слоўнiках ужываецца «агалiў(ся)». А маё «згалеў» перакладчык увогуле пераабувае ў «сгорел». Бадай, да попелу.
А мне «згалеў» падабаецца. У iм i галлё (галiнкi згубленыя) адчуваюцца.
Першае (з дуплета) – быццам, да З.М. Ну, а другое – да В.Щ.
Калi нехта пачуе штосьцi ад самаго Янкi Купалы, так сама не вельмi памылiцца

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
І тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

23. «Браты»

Маёнтак. Дом без мезанiну.
Забiта дошкамi акно.
Сам Бог iкнуў ад мазанiны
i ў неба пэндзлiк акунуў.
– Каму давер?! Якому брату
вясёлкай скуру адраджаць
бацькамi вытанчанай хаты?
Каму здымаць яе з крыжа?!
Знянацку Бога не абмiнеш!
Штукарствам вока не зальеш.
I хай аднолькавы наш фiнiш,
мы ў справе розныя.
Але-ж…
Старэйшаму лацвей падмуркам
стаяць з бляшанкаю ў руцэ.
Яму спадобней «Фердыдурка»,
чым матэматыкi прыцэл.
А вось малодшаму, дакладна,
ваеннай фарбай пэцкаць тыл.
Дуэт разбуджаных атлантаў
пад дахам з годнасцю застыў.

23.08.2021
PS:
Эпапея з афарбоўкай дачнага будынку працягвалася амаль тыдзень (з невялiчкiм перапынкам). За гэтымi тэкстамi застаўся галоўны натхняльнiк гэтай авантуры i майстар-кiраўнiк. I назва апошняга «твора» – яе розуму справа.
«Ваенная фарба»… Гммм! – Сусед па дачы (Валер), мужчынка крыху дуркаваты, але сабе на розуме, прынюхаўшыся да смуроду, акрэслiў: «Фарба – ваенная. Такой самалёты гартуюць».
Брацельнiк схамянуўся: «I што? Трымацца будзе?!». Валер: «Трымацца будзе добра. Але…». З таго «але» з Сярогам адбыўся значны перапуд…
Час пакажа… Смех смехам, але цiпун усiм на язык!

24. «Дэман Улады»

П.С.

Наконт каштоўнасцяў. Аб чым тут размаўляць,
Калi лiтвiны з вязьняў не вылазяць.
А той, хто распаўсюджвае разлад
I ганьбiць усё, што спадчынай завецца,
Пра нейкае адзiнства распавёў.

Паўлiны, кажаш!? Сам, нiбы паўлiн,
Фуфырыш веерам змярцвелае валоссе.
Яшчэ штуршок, i распачнецца закалот.
Ня можаш ты з людзьмi па-чалавецку.
Ня можаш, каб ня пырснула крывёй.

28.08.2021

25. * * *

I. Я.

 – Я ў Лiтве. А вось мяжа…
Як зыход ад закалоту.
Рэшткi з бунту-мецяжа.
Гонар нацыi. Галота!
Зноў хрыбцiну ломiць звер.
Цягне вязьняў да прысуду.
Хто ў закон, а хто ў давер.
Ланцугом сышлiся юды.
Толькi духу – не разьбiць!
Не стрымаць, не абясточыць.
Мужнасьць ўзыйдзе на крывi.
Скрозь муры праб’е лiсточак.

26.09.2021


Рецензии