Тарас Шевченко. Менi тринадцятий минало

Мне трынаццаць мінала.
Я пасвіў ягнят за сялом.
Ці мо так сонейка прыпякала,
Ці мо са мной штось было?
Мне так люба, люба стала,
Не іначай да бога......
Ужо клікалі статак пасвіць,
А я схаваўся ў бур'ян
Маліцца богу... І не спраўдзіць,
Чаму маленькі тады я
У адначассе хораша маліўся,
Чаму вясёлае так вяло?
Боскае неба, і сяло,
Ягня, здавалася, воблік весяліўся!
І сонца грэла, а не пякло!
Ды не доўга сонца грэла,
Недоўга малілася...
Прыпякло, пачырванела
І рай падпаліла.
Страціў мову, дзіўлюся:
Сяло пачарнела,
Божае неба блакітнае
І тое змарнела.
Паглядзеў я на ягнятак!
Не мае ягнята!
Абярнуўся я да хаты -
Няма ў мяне хаты!
Не даў мне бог анічога!..
І пырснулі слёзы,
Цяжкія слёзы!.. А дзеўчына
Пры самой дарозе
Недалёка ля мяне
Каноплі выбірала,
То і пачула, што я плачу.
Прыйшла, прывітала,
Выцірала мае слёзы
І пацалавала...
Іначай сонца заззяла,
Іншым усё на свеце зайграла
Мае... палі, гаі, сады!..
І мы, жартуючы, пагналі
Чужых ягнят да вады.

Уява!.. аж досі, як згадаю,
Сэрца то плача, то баліць,
Чаму Госпад не даў дажыць
Малога веку ў тым раю.
Памёр бы, аручы ворыва,
Нічога б на свеце не спазнаў.
Не быў бы на свеце юродзівым,
Людзей і бога не праклінаў!


(1814~1861)


Рецензии