Змагар Григорий

Ён спаборнік і спартсмен,
Беларускі супармэн,
Князь далін і рыцар гор -
Гэта наш змагар Рыгор.

Ён у вольны час чытае
Якуба і Янку,
Клёцкі квасам запівае,
Носіць вышыванку.

Ён на мітынгі бярэ
Сцяг чырвона-белы,
Ён тры чаркі толькі п'е
На застоллях ў меру.

Ня гультай, ня дармаед,
Ня цураўся працы,
Гэта здольны чалавек
З сілаю валячай.

Ён пакосіць, нібы Ясь,
І бульбу скапае,
Ён у гаспадарцы ас,
Ён працу кахае.

Ён і кошыка спляце,
І хату збудуе,
Ён нідзе не прападзе,
І іншых ўратуе.

Ён пасеяў і пажаў
На ніве свой колас,
Ён на выбарах аддаў
Ціханоўскай голас.

Ён мастак, спявак, паэт,
І баянны геній,
Гэта творчы чалавек
Высокіх імкненняў.

Прыгажун, але ня зух,
Ён здаровы, нібы зубр,
Ён акцёр, шукач прыгод,
Гэта наш спадар Рыгор.

***

Беларуская жанчына -
Яна як бярозка,
Як ў возеры жамчужына,
Як ў плёсе лябёдка.

Гаспадыня выдатная,
І маці, і жонка,
Княгіня дастатная,
Сястрычка і донька.

Яна рукадзельніца,
Мастачка, майстрыха,
Яна не фанабэрыцца,
Скромная, ціхая.

Ў школе настаўніца,
Ў краме прадаўшчыца,
Правадніца ў цягніку,
Сацыяльная працаўніца.

Ў манастыры чарніца,
Сцюардэса ў самалёце,
Прыгажунья, чараўніца
Ўсюды і заўсёды.

Яна спартсменка жвавая,
Юрлівая турыстка,
Паэтэса цікавая,
Таленавітая артыстка.

Яна непаўторная,
Быццам бы сняжынка,
І неверагодная -
Беларуская жанчына.


Рецензии