Тарас Шевченко. Думи моi, думи моi

Думкі мае, думкі мае,
Вы са мной адзіны,
Не пакіньце ж вы мяне
У ліхой гадзіне.
Прылятайце, шызакрылы
Маімі галубкамі,
З-пад Дняпра шырокага
У стэп вандраўнікамі
Гуляць з кіргізамі нягеглымі
Яны ўжо нямогі,
Ужо аголеныя... Ды на волі
Шчэ моляцца богу.
Прылятайце ж, мае любыя,
Ціхімі галасамі
Прывітаю вас, як дзетак,
І заплачу з вамі.


(1814~1861)


Рецензии