Па роднаму прайцiцца краю
Бiлет ты маеш паляўнiчы,
Бо вельмi любiш ты ахоту,
I як прыеду заўжды клiчаш,
Пайсцi з табой i я з ахвотай,
Тваю прапанову я прымаю,
З вялiкай радасцю i без пярэкi,
Па роднаму прайцiцца краю,
Дзе шмат лясоў, палi i рэкi.
Бывае даш ружжо ў рукi,
I скажаш нiбы ў прыдатак:
«На, вось праветрысь ад навукi,
Ды толькi, каб жа быў парадак».
I я ружжо, бы тую палку,
За плячо закiнуў няйначай..,
А ты ўслед крычыш: «Мiхалка,
Ахоты добрай i ўдачы».
I я хаджу, а мне здаецца,
Са мной прырода размаўляе,
То вось зязюля адзавецца,
Сто год жыцця мне накувае,
А то касы ўспырхне ценем,
Ў бок адскочыць i памкнецца,,
Назад цiкава азiрнецца -
Адкуль такое храбусценне.
З рабiнай нежна прывiтаюсь,
На сунiчную звярну паляну,
З бярозкай пастаю, параюсь,
З арэшнiка арэх дастану.
1976
Свидетельство о публикации №124031802429