Крумкач
Халодны вецер гушкае галлё,
Загойданы крумкач зь яго саскочыў,
Схаваўся на гарышчы і залёг.
Яшчэ зарана прыляцеў ты, дружа,
Павольна крумкаць на нядзельны сон,
Бо уначы яшчэ бывае сцюжа,
І дрэвы не змянілі свой фасон:
Як і раней яны яшчэ галеюць,
Іх шэры строй не вабіць, а гняце.
А твае крылы, мокнучы, калеюць...
Навошта ты так рана прыляцеў?
Куды ты так спяшаўся павяртацца?
Чаго шукаў ў закінутым двары?
І ці была патрэба намагацца,
Каб так самотна згінуць без пары?...
Відаць была... яшчэ халоднай ноччу...
Халодны вецер гушкае галлё,
Загойданы крумкач ляжыць на ўзбоччы-
Надыхаўся вясною і залёг...
Свидетельство о публикации №124031708066