I традыцыi маем, i цэннасцi ёсць...
І традыцыі маем, і цэннасці ёсць.
Вось і ўсе традыцыйныя цэннасці.
Беларус на радзіме сягоння як госць.
Прызываюць яго да сумленнасці,
Каб стабільнасць жыцця і бяспеку цаніў,
І культуру, і мову - суседскія,
А традыцыі продкаў дык хоць бы й забыў,
Як адсталыя нават ці кепскія.
Каб маліўся ён толькі на гэта адно
І не думаў пра ўсякія вольнасці
І за якасці гэтыя меў бы кляймо,
Што цярпення надзелены здольнасцю.
І традыцыі маем, і цэннасці ёсць.
Ёсць і тыя, што маюць каштоўнасці.
Беларус на радзіме сягоння як госць
І пакінуць яе - у гатоўнасці.
З традыцыйных каштоўнасцей - мова людзей
Не павінна ніколі быць страчана,
Бо без мовы жыццё, як жыццё без надзей.
Наша мова - галоўная спадчына.
06 - 07. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124031704674