Апошнi папераджальны лiст да графамана
Пісаць? - дык тут ты гаспадар.
А хто Паэзію бароніць,
Пакуль рыфмуеш, "уладар"?
Навукай мучаеш сябе? -
Ушыркі твор не павандруе...
У ім мастацкасць не віруе:
Ён забівае цябе, сябе...
Піхнеш, адданы, зноў і зноў
Рэфлексіі былых асноў,
Такіх раённых, без выроста. -
Дзеля чаго? каму? навошта?!
_______________
...І кожны дзень паўтор, паўтор...
Не Зорка ты! не Метэор!
Свидетельство о публикации №124031703759