Каханне
Не клянусь ўсё жыццё верным быть,
Бо бывае скажу й памылюся,
I аднойчы змагу разлюбiць.
Так бывае, я стрэну дзяўчыну,
Што мне вочы засцелiць, як дым,
Як тады растлумачыць прычыну,
I табе расказаць аб ўсiм.
Як глядзець мне тады ў твае вочы,
Што казаць - выпадковыя словы,
Ты i слухаць мяне не захочаш,
Цiха скажаш: «Не трэба прамовы».
Бо сябе ў ва ўсiм вiнавацiць,
I казаць, што дарэмна я кляўся,
Лепей зараз ня буду я трацiць,
Слоў, затым, каб ад iх адмаўляўся.
1976
Свидетельство о публикации №124031701794