Дожджык

Я  прыгоршнямi дожджык лаўлю
Гром хачу ўхапiць я за чуб,
А маланцы крычу, што люблю,
За ружовасць яе мiлых губ.

Гром злуецца, ад злосцi дрыжыць,
А маланка наадварот сарамлiва,
Хвiлiнай ўспыхне, ад слоў ўся гарыць,
Чырванее, як спелая слiва.

Дождж абняў мяне моцна ўсяго,
Бы вяроўкай якою спавiў,
А я рады лаўлю ўсё яго,
Ды нi разу яшчэ  не злавiў.

Я  прыгоршнямi дожджык лаўлю,
Гром хачу ўхапiць я за чуб…
Ўвесь да нiткi прамок i дрыжу,
А цяпер вось крычу…балiць зуб.
               
30.09.1976
               


Рецензии