Жаданне

Ты звядзi я прашу цябе лёс,
I каб з ёй не растаўся нiколi,
Ў бязмежным краi тых бяроз,
Што, як пальмы развесiлi голле.

Хай прыгожы i велiчны гай,
Зеляною травою заграе,
Ты звядзi  нас вясною, як май,
Салаўямi  ў гаi заспявае. 

Завядзi за сяло да крынiцы
Ачаруй нас вадою жывой,
I тады я змагу насладзiцца,
Прыгажосцю яе незямной.
               
01.10.1976


Рецензии