Не ведаю, чаму так стала

Вось, як ў Гомелi вучыўся,
Вяршы кацiлiсь з-пад рукi,
Калi дамоў я заявiўся,
Дык не прыдумаю стракi.
 
Не ведаю, чаму так стала,
Нiяк сябе я не пайму,
Рука пiсаць вось перастала.
Не разумею я чаму.

Другiя кажуць, што  ўкахаўся,
Дык сам сабе кажу, што не,
Бо з той дзяўчынай не спаткаўся,
Якую бачыў  я ў сне.
               
1977


Рецензии