Вяльможа, прыгажун лясны

Вяльможа, прыгажун лясны,
Лось моўчкi выйшаў на паляну,
Ля дзвюх бяроз стаў, ля сасны,
I на ручэй здалеку глянуў.

Няўчуўшы нiякай трывогi,
Пайшоў туды дзе быў ручэй,
Папiў вады, агледзiў рогi,
Назад пакрочыў ён хутчэй.

Вярнуўшыся зноў на паляну,
К бярозе галавой прынiк,
Яшчэ раз на ручэй той глянуў -
Ён моўчкi ў чашчы знiк.
               
1988


Рецензии